Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вірджыніі вынікі выбараў вызначыла лёсаваньне


Архіўнае фота.

У амэрыканскім штаце Вірджынія вынікі выбараў у Палату дэлегатаў мясцовага заканадаўчага сходу вырашыла лёсаваньне — пасьля таго, як прадстаўнікі дзьвюх вядучых партый набралі на выбарах у адной з акругаў аднолькавую колькасьць галасоў.

Кіраўнік выбарчай камісіі штату выцягнуў запіску з імем рэспубліканскага кандыдата. Такім чынам, рэспубліканцам ўдалося ўтрымаць большасьць — 51 на 49 — у Палаце дэлегатаў.

Прадстаўнікі выбарчай камісіі адзначаюць, што лёсаваньне апошні раз вырашала вынік выбараў у нейкай акрузе ў штаце амаль 50 гадоў таму, аднак яшчэ ніколі ад яго не залежала, якая партыя будзе мець большасьць у палаце.

Дэмакраты заявілі, што будуць дамагацца новага пераліку галасоў. Іх пералічвалі ўжо некалькі разоў, прычым па выніках аднаго з пералікаў кандыдат ад дэмакратаў апярэджваў рэспубліканца на адзін голас. Аднак пры новым пераліку высьветлілася, што галасы разьмеркаваліся пароўну. У адпаведнасьці з законамі штату, было прызначана лёсаваньне.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG