Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўпершыню з 2003 году сталі лідэрам у касьмічных запусках


Запуск ракеты-носьбіта Falcon-9 з мысу Канавэрал 30 кастрычніка 2017 году
Запуск ракеты-носьбіта Falcon-9 з мысу Канавэрал 30 кастрычніка 2017 году

У 2017 годзе ўпершыню з 2003 году Злучаныя Штаты значна апярэдзілі іншыя краіны па колькасьці касьмічных запускаў. З амэрыканскіх касмадромаў было запушчана 29 ракет-носьбітаў. Усе запускі былі пасьпяховымі.

Расея ў мінулым годзе ажыцьцявіла 20 запускаў, Кітай — 19. У Кітая і Расеі было па адным няўдалым запуску. З 2003 па 2015 год Расея была лідэрам па колькасьці ракет, адпраўленых у космас. У 2016 годзе яна саступіла лідэрства ЗША і Кітаю. На долю ЗША прыпала ў мінулым годзе больш за траціну ўсіх запускаў, у асноўным дзякуючы актыўнасьці прыватнай камэрцыйнай кампаніі SpaceX, чыя ракета-носьбіт Falcon-9 выводзіла на арбіту касьмічныя апараты 18 разоў.

Па словах прадстаўнікоў SpaceX, у гэтым годзе кампанія мае намер напалову павялічыць колькасьць запускаў. Паводле дадзеных прэсы, дзяржаўная кітайская касьмічная карпарацыя ставіць за мэту зьдзейсьніць у 2018 годзе 35 запускаў. Ракета-носьбіт Falcon-9 склала сур’ёзную канкурэнцыю расейскім ракетам. Амэрыканскія экспэрты не прагназуюць прыкметнага павелічэньня касьмічных запускаў Раскосмасам.

У бліжэйшы час SpaceX можа стаць сур’ёзным гульцом на рынку запускаў пілятаваных касьмічных караблёў. Кампанія мае намер правесьці першы выпрабавальны запуск карабля Dragon-2 з двума астранаўтамі на борце ўлетку гэтага году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG