Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сама меней 48 чалавек загінулі пасьля таго, як аўтобус сарваўся са скалы ў Пэру

абноўлена

2 студзеня як найменей 48 чалавек загінулі ў Пэру, калі аўтобус, у якім яны ехалі, пасьля сутыкненьня з грузавіком сарваўся са скалы на стромкім павароце шашы на поўнач ад Лімы, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў краіны.

Усяго ў аўтобусе, паводле щладаў, знаходзіліся 55 пасажыраў і два кіроўцы.

Па зьвестках Міністэрства аховы здароўя Пэру, 6 чалавек выжылі ў ДТЗ і знаходзяцца ў шпіталі.

Паведамляецца, што аўтобус праляцеў каля 100 мэтраў і ўпаў на камяні на ўзьбярэжжы дагары коламі.

ДТЗ адбылося на вузкім участку дарогі, вядомай як Curva del Diablo (д’ябальскі паварот), у горадзе Пасамая на поўнач ад Лімы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG