Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына і Францыя заклікалі Расею вярнуцца ў цэнтар кантролю за спыненьнем агню ў Данбасе


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон заклікалі Расею вярнуцца да працы ў Сумесным цэнтры па кантролі і каардынацыі рэжыму спыненьня агню (СЦКК) на ўсходзе Украіны.

Расейскія вайскоўцы пакінулі Сумесны цэнтар на гэтым тыдні, абвінаваціўшы Ўкраіну ў стварэньні невыносных умоў для іх працы.

Ангела Мэркель апошнімі днямі абмяркоўвала гэтую тэму па тэлефоне з прэзыдэнтамі Расеі і Ўкраіны Ўладзімірам Пуцінам і Пятром Парашэнкам.

У заяве Мэркель і Макрона, апублікаванай у суботу, утрымліваецца заклік да бакоў канфлікту прыняць меры для дээскаляцыі сытуацыі і пачаць выконваць Менскія пагадненьні. Лідэры Нямеччыны і Францыі падкрэсьлілі, што мірнаму вырашэньню канфлікту няма альтэрнатывы.

На мінулым тыдні, паводле дадзеных АБСЭ, узровень гвалту ў Данбасе дасягнуў самых высокіх значэньняў за апошнія месяцы. У выніку абстрэлаў загінулі некалькі мірных жыхароў.

З паўночы суботы ў зоне канфлікту дзейнічае так званае «каляднае перамір’е». Украінскія вайскоўцы паведамляюць, што пераважна яно выконваецца, аднак абвінавачваюць сэпаратыстаў у падрыхтоўцы правакацый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG