Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна акцыі пратэсту падчас прэзыдэнцкіх выбараў-2010


Падзеі 19 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

19 сьнежня 2010 году падчас прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі адбылася найбольш масавая за апошнія гады акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і жорсткі разгон гэтага пратэсту ўладамі. Былі зьбітыя і затрыманыя сотні чалавек, у тым ліку 5 кандыдатаў у прэзыдэнты.

Таксама ў гэты дзень

1915 – быў апублікаваны ўнівэрсал Канфэдэрацыі Вялікага Княства Літоўскага.

1915 – Казімер Малевіч упершыню апублікаваў 39 беспрадметных працаў, сярод якіх быў і знакаміты «Чорны квадрат».

1964 – у вёсцы Лаша адкрыўся мэмарыяльны музэй Яўхіма Карскага.

1992 – у Менску распачаўся першы сход беларусаў блізкага замежжа.

1997 – выйшаў у сьвет фільм «Тытанік».

У гэты дзень нарадзіліся

1915 – Эдыт Піяф, папулярная француская сьпявачка.

1935 – Валянціна Лемцюгова, беларуская мовазнаўца.

У памяці

1988 – Станіслаў Лазар, беларускі каталіцкі сьвятар.

1995 – памёр Міхаіл Суднік, беларускі мовазнаўца.

2008 – памерла Ніна Мацяш, беларуская паэтка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG