Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска Ганна Гуськова ўзяла золата на першым этапе Кубка сьвету па фрыстайле ў Кітаі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларуска Ганна Гуськова заваявала залатую ўзнагароду на першым этапе Кубка сьвету па фрыстайле ў Кітаі, паведамляе БЕЛТА.

У гарналыжным цэнтры Secret Garden беларуска ў супэрфінале змагла апярэдзіць славутую кітаянку Ксю Ментао.

Беларуска выканала свой скачок больш якасна і атрымала ад судзьдзяў 74,82 бала. Яе кітайская суперніца трохі памылілася на прызямленьні і стала толькі другі — 71,55 бала. Трэцяе месца на першым этапе Кубка сьвету заняла Эшлі Коўлдуэл з ЗША — 68,04 бала.

Для Ганны Гуськовай перамога на этапе Кубка сьвету — першая ў кар’еры. Да гэтага лепшым яе дасягненьнем была бронзавая ўзнагарода Кубка сьвету ў студзені 2015 году.

Другі этап Кубка сьвету ў жанчын адбудзецца таксама ў гарналыжным цэнтры Secret Garden 17 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG