Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: прэзэнтацыя беларускага перакладу раману «Палёт над гняздом зязюлі»


Падзеі 16 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

16 сьнежня ў Менску прэзэнтуюць першую кнігу з сэрыі «Амэрыканка» — беларускі пераклад раману Кена Кізі «Палёт над гняздом зязюлі». Паводле перакладчыка Аляксея Знаткевіча, «Палёт над гняздом зязюлі» — адна з найлепшых кніжак ХХ стагодзьдзя, якая дагэтуль была не перакладзеная на беларускую мову.

«Мой пераклад лепшы за расейскія». Знаткевіч пра першае беларускае выданьне культавай кнігі Кена Кізі

«Амэрыканка» — новая кніжная сэрыя, стваральнікі якой плянуюць перакласьці на беларускую мову значныя кнігі аўтараў Паўночнай Амэрыкі.

Менск, Прэс-клюб (вул. Веры Харужай, 3).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход вольны.

Дата дня

16 сьнежня 1951 году быў створаны Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку — адна з найбольш значных культурных установаў беларускае эміграцыі. Інстытут падтрымлівае сувязі з многімі бібліятэкамі сьвету, асабліва з Публічнай бібліятэкай Нью-Ёрку. З канца 1980-х гадоў інстытут наладжвае кантакты з арганізацыямі Беларусі.

Таксама ў гэты дзень

1388 — першая згадка пра Маладэчна ў пісьмовых крыніцах.

Скульптура «Залаты трылісьнік» Уладзімера Жбанава ў Маладэчне
Скульптура «Залаты трылісьнік» Уладзімера Жбанава ў Маладэчне

1555 — першая летапісная згадка пра цяперашні Столін у Берасьцейскай вобласьці.

Руіны сынагогі ў Століне
Руіны сынагогі ў Століне

1918 — у Вілейцы было абвешчана пра стварэньне Літоўскай савецкай рэспублікі. Такім чынам бальшавікі ўтваралі паўсюль прамаскоўскія ўрады, бо імкнуліся прадухіліць утварэньне незалежных рэспублік.

1986 — у Алма-Аце адбыўся масавы выступ моладзі супраць рашэньня пленуму ЦК КПК, на якім першым сакратаром ЦК быў прызначаны рэкамэндаваны Масквой Генадзь Колбін. Супраць маніфэстантаў ужылі сілу, некалькі чалавек былі забітыя. У студзені 1987 году Пленум ЦК КПСС назваў падзеі ў Алма-Аце «праявай казаскага нацыяналізму».

1989 — Масавыя выступленьні ў горадзе Тымішаара, пачатак антыкамуністычнай рэвалюцыі ў Румыніі.

1991 — Казахстан абвясьціў незалежнасьць.

2011 — адбыўся расстрэл мітынгу нафтавікоў у казаскім горадзе Жанаазэн. Паводле афіцыйных зьвестак, загінулі 17 чалавек, паводле неафіцыйных — 90.

Зруйнаваныя і абгарэлыя будынкі ў Жанаазэне, сьнежань 2011 году
Зруйнаваныя і абгарэлыя будынкі ў Жанаазэне, сьнежань 2011 году

У гэты дзень нарадзіліся

1770 — Людвіг ван Бэтховэн, нямецкі кампазытар.

1905 — Мікалай Сярдобаў, беларускі опэрны сьпявак, народны артыст Беларусі.

1909 — Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік.

Лукаш Калюга
Лукаш Калюга

1917 — Артур Кларк, ангельскі пісьменьнік, вучоны, футуроляг і вынаходнік.

1939 — Алег Бембель, беларускі філёзаф, паэт, публіцыст, дысыдэнт, праваслаўны манах.

1946 — Сяргей Законьнікаў, беларускі паэт, журналіст, публіцыст.

1955 — Слава Корань, гітарыст і вакаліст, лідэр рок-гурту Ulis.

У памяці

1672 — памёр Ян Казімір Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

1904 — памёр Антоні Вільгельм Радзівіл, прускі вайсковы дзеяч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG