Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не далі агрэману. Як краіна ЭЗ не ўзгадніла прызначэньне беларускага амбасадара


Максім Рыжанкоў
Максім Рыжанкоў

Азэрбайджан адмовіўся выдаць агрэман, то бок даць папярэднюю згоду, на прызначэньне расейскага дыплямата Георгія Зуева амбасадарам у Баку. Свабода пацікавілася, ці былі падобныя выпадкі зь беларускімі дыпляматамі.

«Надзвычайнай сытуацыяй» назваў такое рашэньне ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» былы намесьнік міністра замежных спраў Расеі, а цяпер вядучы навуковы супрацоўнік Інстытуту ўсясьветнай эканомікі і міжнародных дачыненьняў Георгі Кунадзэ.

«Гэта досыць рэдкая рэч. Адмова ў выдачы агрэмана амбасадару іншай краіны — гэта, вядома ж, я б сказаў, надзвычайнае здарэньне», — падкрэсьліў ён.

Выпадак з Рыжанковым

А ці былі падобныя выпадкі ў гісторыі сучаснай беларускай дыпляматыі? На гэтае пытаньне Свабоды прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык адказаў, што такія выпадкі яны не камэнтуюць.

«Запыт агрэману і адказ на яго — станоўчы або адмоўны — яны ніколі публічна не анансуюцца і не камэнтуюцца», — сказаў ён.

Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі кажа, што і зь беларускімі дыпляматамі былі падобныя здарэньні. Але паколькі афіцыйнай інфармацыі наконт гэтага ня знойдзеш, то суразмоўца можа з поўнай упэўненасьцю казаць пра адзін выпадак. Ён тычыцца цяперашняга першага намесьніка кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Максіма Рыжанкова, які раней працаваў у амбасадзе Беларусі ў Польшчы.​

«Падчас ягонай кадэнцыі ў двухбаковых дачыненьнях узьнікла напружанасьць, якая вылілася ў асымэтрычную высылку з краін па некалькі дыпляматаў, — узгадаў Якаўлеўскі. — Рыжанкоў быў вымушаны вярнуцца ў Менск. Празь нейкі час, паводле неафіцыйнай інфармацыі, беларускі бок накіраваў запыт на прызначэньне яго амбасадарам у Румынію. Але Бухарэст ня даў агрэману, бо існуе практыка салідарнай палітыкі краін Эўразьвязу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG