Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парыжы зьбіраецца кліматычны саміт. Трампа не запрасілі


У францускай сталіцы 12 сьнежня дзясяткі кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў зьбіраюцца на аднадзённы саміт па абароне Зямлі ад глябальнага пацяпленьня.

Саміт, сумесна арганізаваны Францыяй, Сусьветным банкам і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацыяў, зладзілі з нагоды другой гадавіны прынятага ў 2015 годзе Парыскага кліматычнага пагадненьня.

Арганізатары заявілі, што асноўная ўвага будзе засяроджана на ўкараненьні інавацыяў, каб падтрымаць і паскорыць сумесныя намаганьні краін у барацьбе са зьменай клімату.

Прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, які абвясьціў, што Злучаныя Штаты выйдуць з «несправядлівай» парыскай зьдзелкі, не запрасілі на саміт.

Таксама ня будзе лідэраў іншых буйных забруджвальнікаў плянэты — Кітая, Індыі, Бразыліі і Расеі, а сярод краін-чальцоў ЭЗ — канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркэль.

Падпісанае лідэрамі 195 краін Парыскае кліматычнае пагадненьне ставіць мэтай абмежаваць рост сярэдняй глябальнай тэмпэратуры на плянэце. У пэрспэктыве — каб да 2050 года яна ўзрасла не больш чым на 1,5 градуса па Цэльсіі.

XS
SM
MD
LG