Агенцтва Reuters са спасылкай на Sky News паведаміла, што праваахоўным органам Вялікай Брытаніі ўдалося раскрыць змову, мэтай якой было забойства прэм’ер-міністра краіны Тэрэзы Мэй.
Паліцыя мяркуе, што плян палягаў у тым, каб запусьціць самаробнае выбуховае прыстасаваньне ў рэзыдэнцыю прэм’ер-міністра на Даўнінг-стрыт і ў панаваньні хаосу напасьці і забіць Тэрэзу Мэй.
Паводле зьвестак СМІ, над раскрыцьцём змовы некалькі тыдняў працавалі супрацоўнікі Скотланд-Ярду, MI5 і паліцыі Уэст-Мідлэндс.
Раней прэс-сакратар прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі заявіў, што за апошнія 12 месяцаў праваахоўным органам удалося раскрыць 9 змоваў, мэтай якіх была ліквідацыя Тэрэзы Мэй.
.