Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Міколы Равенскага


Дата дня

5 сьнежня 1886 году нарадзіўся кампазытар Мікола Равенскі. Ён пісаў музыку да шэрагу вершаў беларускіх паэтаў і тэксты царкоўных малітваў. Найбольшую вядомасьць Равенскі атрымаў як аўтар музыкі да гімну «Магутны Божа» на словы Натальлі Арсеньневай.

Таксама ў гэты дзень

1917— У Менску пачаўся Першы Усебеларускі зьезд (кангрэс). Кангрэс абвясьціў права беларускага народу на незалежнасьць і самавызначэньне, а таксама прыняцьце дэмакратычнай форму ўраду. У ночы з 17 сьнежня на 18 сьнежня 1917 году Першы Усебеларускі зьезд быў разагнаны бальшавікамі.

Купалаўскі тэатар у Менску
Купалаўскі тэатар у Менску

Будынак менскага гарадзкога тэатру, у якім адбываўся І Усебеларускі кангрэс. Цяпер — Тэатар імя Янкі Купалы.

1936 — у СССР была прынятая сталінская канстытуцыя.

1965 — на Пушкінскай плошчы ў Маскве адбыўся Мітынг галоснасьці — першая публічная акцыя савецкіх дысыдэнтаў.

1994 — на нарадзе кіраўнікоў краінаў АБСЭ быў падпісаны Будапэшцкі мэмарандум. Згодна з гэтым дакумэнтам Вялікабрытанія, ЗША і Расея гарантавалі Беларусі, Казахстану і Ўкраіне бясьпеку і тэрытарыяльную цэласнасьць.

У гэты дзень нарадзіліся

1867 — Юзаф Пілсудскі, польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, першы кіраўнік адроджанай Польшчы.

Юзаф Пілсудскі ў Менску, кадры кінахронікі
Юзаф Пілсудскі ў Менску, кадры кінахронікі

1901 — Ўолт Дыснэй, амэрыканскі мультыплікатар.

1947 — Алесь Разанаў, беларускі паэт і перакладчык.

Алесь Разанаў (зьлева) у Лятучым ўнівэрсытэце, лістапад 2015
Алесь Разанаў (зьлева) у Лятучым ўнівэрсытэце, лістапад 2015

У памяці

1791 — памёр Вольфганг Амадэй Моцарт, аўстрыйскі кампазытар.

1870 — памёр Аляксандар Дзюма-бацька, францускі пісьменьнік.

1925 — памёр Уладзіслаў Рэймант, польскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1926 — памёр Клёд Манэ, францускі мастак, пачынальніка імпрэсіянізму.

2013 — памёр Нэльсан Мандэла, прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру ў 1993 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG