Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паплечніка Саакашвілі затрымалі на мяжы Малдовы і Ўкраіны


Вано Надзірадзэ
Вано Надзірадзэ

Былы баец часткі спэцпрызначэньня ўзброеных сілаў Грузіі Вано Надзірадзэ затрыманы украінскімі памежнікамі на малдаўска-ўкраінскай мяжы. Паводле Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны, яму выстаўлена абвінавачваньне ў спробе незаконна перасекчы дзяржаўную мяжу.

Усяго два тыдні таму Надзірадзэ дэпартавалі з Украіны. Ён стаў адным зь некалькіх дэпартаваных паплечнікаў былога прэзыдэнта Грузіі і губэрнатара Адэскай вобласьці Міхэіла Саакашвілі.

Міхэіл Саакашвілі з прыхільнікамі ў цэнтры Кіева 3 сьнежня 2017 году.
Міхэіл Саакашвілі з прыхільнікамі ў цэнтры Кіева 3 сьнежня 2017 году.

Напярэдадні затрыманьня ў інтэрвію грузінскай апазыцыйнай тэлекампаніі «Руставі-2» Вано Надзірадзэ заявіў, што мае намер зьехаць з Грузіі, бо на радзіме яму пагражае сьмяротная небясьпека. Надзірадзэ сьцьвярджаў, што яго спрабуюць забіць расейскія спэцслужбы за спэцапэрацыю дзесяцігадовай даўніны ў Кадорскай цясьніне, дзе байцы грузінскага спэцназу, у тым ліку ён, застрэлілі двух расейскіх вайсковых інструктараў абхаскай арміі.

У наступныя гады камандзір грузінскага спэцназу Дзьмітрый Кардзадзэ і некалькі байцоў таго спэцпадразьдзяленьня былі альбо забітыя, альбо загінулі пры загадкавых абставінах. Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі тады сьцьвярджала, што тэракты па ліквідацыі былых байцоў грузінскага спэцназу, якія бралі ўдзел у спэцапэрацыі «Кадоры-2007», былі зробленыя расейскімі спэцслужбамі, у прыватнасьці ГРУ.

Па гэтай справе былі арыштаваныя некалькі ўцекачоў з Абхазіі. Яны прызналіся, што на загад нейкіх расейскіх афіцэраў сапраўды падклалі бомбу пад аўтамабіль Дзмітрыя Кардзадзэ, падарванага ў цэнтры Батумі ў траўні 2010 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG