Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ: пад пэтэцыяй за імпічмэнт Парашэнку накручваюць галасы «ботамі»


Служба бясьпекі Ўкраіны заяўляе аб выкрыцьці мэханізму штучнага накручваньня галасоў пры падачы пэтыцыі аб імпічмэнце прэзыдэнта Ўкраіны на сайце гарсавета Івана-Франкоўска, якая была зарэгістраваная з IP-адрасу адной з краін Цэнтральнай Азіі.

Як паведамляе прэс-служба ведамства, апэратыўнікі спэцслужбы ўстанавілі, што гэтая пэтыцыя была зарэгістраваная праз IP-адрас адной з краін Цэнтральнай Азіі, а «зварот з непраўдзівымі патрабаваньнямі быў падпісаны грамадзянінам Украіны, якога падазраюць у сэпаратызьме, ён на той момант ужо знаходзіўся пад вартай».

Па дадзеных СБУ, для IP-адрасу стварылі электронную пошту, зарэгістраваную з выкарыстаньнем сэрвэрнага абсталяваньня, разьмешчанага на непадкантрольнай украінскай уладзе тэрыторыі Луганскай вобласьці. На момант, калі пад пэтыцыяй былі прастаўленыя ўжо больш за 700 уліковых запісаў, устаноўлена, што толькі шэсьць зь іх — рэальныя карыстальнікі інтэрнэту, а іншыя маюць відавочныя прыкметы «ботаў», сьцвярджаюць у ведамстве.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG