Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Усясьветны дзень супраць фашызму і антысэмітызму


Падзеі 9 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

9 лістапада 1938 году нямецкія нацысты ўчынілі габрэйскі пагром, які ўвайшоў у гісторыю як «Крышталёвая ноч». У гэты ж дзень у 1941 годзе нацысты расстралялі паўтары тысячы габрэяў у беларускім мястэчку Мір. У наш час 9 лістапада адзначаецца Ўсясьветны дзень супраць фашызму і антысэмітызму.

Таксама ў гэты дзень

1512 — Францішак Скарына ў Падуі абараніў ступень доктара мэдычных навук.

1794 — у выніку падаўленьня антырасейскага паўстаньня ў Рэчы Паспалітай 1794 г. расейскай арміяй капітулявалі абаронцы Варшавы.

1989 — пачаўся дэмантаж Бэрлінскага муру.

1994 — у Нямеччыне быў штучна сынтэзаваны хімічны элемэнт з атамным нумарам 110, які атрымаў назву дармштат (ад назвы гораду, у якім яго сынтэзавалі).

У гэты дзень нарадзіліся

1789 — Марцін Антоні Паўловіч, беларускі навуковец-геоляг.

1818 — Іван Тургенеў, расейскі пісьменьнік.

1922 — Нестар Сакалоўскі, беларускі кампазытар, аўтар музыкі гімну БССР.

У памяці

1737 — Вінцэнт Пётар Валовіч, дзяржаўны і рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

1918 — Гіём Апалінэр, францускі паэт беларускага паходжаньня.

1941 — Генрых Глябовіч, беларускі рэлігійны дзеяч.

1952 — Хаім Вэйцман, першы прэзыдэнт Ізраілю.

1970 — Шарль дэ Голь, выбітны францускі дзяржаўны і вайсковы дзеяч, лідэр францускага супраціву ў часы Другой сусьветнай вайны, прэзыдэнт Францыі (1959-1969).

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG