Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Вацлава Ластоўскага


Помнік Вацлаву Ластоўскаму у горадзе Глыбокае

Падзеі 8 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

8 лістапада 1883 году нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі, беларускі навуковец, выдавец, пісьменьнік, публіцыст і палітычны дзяяч, прэм’ер-міністар БНР.

Таксама ў гэты дзень

1620 — у часе трыццацігадовай вайны адбылася бітва на Белай Гары, якая на некалькі стагодзьдзяў пазбавіла Чэхію незалежнасьці.

1895 — Вільгельм Рэнтген вынайшаў від радыяцыі, названы пазьней рэнтгенаўскімі або X-промнямі.

1923 — «Піўны путч» у Мюнхэне, спроба захопу ўлады нацыстамі ў Вэймарскай Нямеччыне.

1929 — адкрыцьцё Менскага заводу мэдычных прэпаратаў.

1939 — у Менску адкрылася Дзяржаўная карцінная галерэя.

1956 — адкрыцьцё музэя абароны Берасьцейскай крэпасьці.

У гэты дзень нарадзіліся

1784 — Тэадор Нарбут, гісторык, археоляг, вайсковы інжынэр. Як гісторык Нарбут вядомы сваёй дзевяцітамовай «Гісторыяй літоўскага народу».

1785 — Міхал Баброўскі, беларускі славіст, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, уніяцкі сьвятар.

1847 — ангельскі пісьменьнік Брэм Стокер, які праславіўся сваім раманам «Дракула».

1858 — Тадэвуш Урублеўскі, беларускі адвакат і грамадзкі дзеяч.

1902 — кампазытар Нестар Сакалоўскі, аўтар музыкі гімну БССР, а цяпер Рэспублікі Беларусь. Яшчэ зь ягонага даробку — вядомая песьня пра Нёман.

1941 — Міхась Гурын, беларускі археоляг і гісторык.

У памяці

1953 — Іван Бунін, расейскі пісьменьнік і паэт.

1964 — Валянцін Волкаў, народны мастак Беларусі.

2010 — Міхась Савіцкі, беларускі мастак.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG