Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парыжы абвешчаны ляўрэат Ганкураўскай прэміі


Сёлета ім стаў пісьменьнік, сцэнарыст і рэжысёр Эрык Вюйяр

49-гадовы Вюйяр узнагароджаны за сваю дзевятую кнігу, «Парадак дня». Ён апярэдзіў трох іншых фіналістаў прэміі: Веранік Альмі з раманам «Бахіта», Яніка Энэля з творам «Мацней трымайся за карону» і Аліс Зэнітэр з кнігай «Мастацтва губляць». Кніга Вюйяра была абраная ў трэцім туры галасаваньня шасьцю галасамі супраць чатырох.

Ганкураўская прэмія ўручаецца штогод з 1903 года. Пераможцу выбіраюць на ўрачыстым абедзе ў парыскім рэстаране Drouant дзесяць пісьменьнікаў і крытыкаў, якія ўваходзяць у Ганкураўскую акадэмію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG