Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 100-годзьдзе Кастрычніцкага перавароту ў Расеі


Хто такі Ленін?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:15 0:00

Хто такі Ленін?

Падзеі 7 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

7 лістапада 1917 году ў Расеі пачаўся бальшавіцкі пераварот, які ўвайшоў у гісторыю як Кастрычніцкі. Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі 1995 году дзень бальшавіцкага перавароту быў вернуты у лік афіцыйных сьвятаў Беларусі. Колькасьць ахвяраў савецкага камунізму ацэньваюць на 60 мільёнаў чалавек.

Таксама ў гэты дзень

1921 — у Італіі створаная фашысцкая партыя на чале з Бэніта Мусаліні.

1933 — у Менску адкрыўся Дом ураду.

1967 — ААН прыняла Дэклярацыю супраць дыскрымінацыі жанчын.

2000 — Джордж Буш-малодшы быў абраны прэзыдэнтам ЗША.

2004 — пачала трансьляцыі Беларуская служба «Радыё Швэцыя».

У гэты дзень нарадзіліся

1790 — беларускі архітэктар Караль Падчашынскі, які збудаваў палац-рэзыдэнцыю ўсіх віленскіх кіраўнікоў — ад Напалеона і графа Мураўёва да сёньняшняга прэзыдэнта Літвы.

1896 — Міхась Чарот, беларускі пісьменьнік. Быў адным з арганізатараў Беларускай камуністычнай арганізацыі ў часе польскай акупацыі. Расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.

1918 — Канстанцін Дамарад, беларускі гісторык.

1923 — Аляксандар Дракахруст, беларускі паэт, перакладнік і мэмуарыст.

У памяці

1948 — Хведар Ільляшэвіч, беларускі паэт, журналіст і гісторык.

1975 — Ісак Любан, беларускі савецкі кампазытар.

1992 — Аляксандар Дубчэк, адзін з ідэолягаў «Праскай вясны», першы сакратар ЦК камуністычнай партыі Чэхаславаччыны. У жніўні 1968 году быў затрыманы савецкімі вайскоўцамі і прымусова дастаўлены ў Маскву. У 1989 быў абраны старшынём Фэдэральнага сходу Чэхаславаччыны. Загінуў у выніку авіякатастрофы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG