Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 130-годзьдзе Зьмітра Жылуновіча


Падзеі 4 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Канфэрэнцыя да 400-годзьдзя Ордэна базыльянаў

У Баранавічах пройдзе канфэрэнцыя з нагоды 400-годзьдзя Ордэна базыльянаў. У 1617 годзе на Наваградзкай зямлі ВКЛ кіеўскі мітрапаліт Язэп Вельямін Руцкі рэарганізаваў славянскае манаства, што дало пачатак Ордэну.

Баранавічы, Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага (вул. Т. Шаўчэнкі, 6).
Пачатак канфэрэнцыі а 9-й гадзіне.

Дата дня

4 лістапада 1887 году нарадзіўся Зьміцер Жылуновіч (Цішка Гартны) — беларускі пісьменьнік і дзяржаўны дзяяч.

Зьміцер Жылуновіч
Зьміцер Жылуновіч

Таксама ў гэты дзень

1863 — расейскія карнікі схапілі паўстанцкага камісара Менскай губэрні Міхала Аскерку. Ён быў расстраляны, нягледзячы на тое, што родныя і сябры здолелі атрымаць ад генэрал-губэрнатара Мураўёва дакумэнты пра зьмякчэньне прысуду. Але паведамленьне пра скасаваньне сьмяротнага пакараньня было накіравана ў Магілёў у вечар пасьля экзэкуцыі. Гэты эпізод апісаны Ўладзімерам Караткевічам у рамане «Нельга забыць».

1946 — Уступіў у сілу Статут ЮНЕСКА, Арганізацыі ААН па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры.

2008 — на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША перамогу атрымаў Барак Абама.

У гэты дзень нарадзіліся

1929 — Сяргей Карніловіч, дзяяч беларускай эміграцыі.

1940 — Яўген Гучок, беларускі паэт.

У памяці

1937 — расстраляны Аляксандар Вальковіч, дзяяч БНР, народны сакратар фінансаў БНР. У 1920 годзе эміграваў, у 1925 — вярнуўся ў БССР. У 1937-м асуджаны за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да найвышэйшай меры пакараньня.

1937 — расстраляныя беларускі мастак Хрыстафор Даркевіч і ягоны брат, мастацтвазнаўца Пятро Даркевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG