Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падзеі 3 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

3 лістапада 1882 году нарадзіўся Якуб Колас, грамадзкі дзяяч, перакладчык, пэдагог. Колас лічыцца аднім з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры.

20 незвычайных фактаў пра Якуба Коласа

Таксама ў гэты дзень

1918 — Польшча абвясьціла незалежнасьць ад Расеі.

1928 — Турцыя перайшла з арабскага на лацінскі альфабэт.

1933 — у Менску была адкрытая трамвайная лінія, якая злучала цэнтар гораду з Кальварыяй. Такім чынам заходняя частка сталіцы атрымала новы імпульс да разьвіцьця.

1961 — у Менску быў дэмантаваны помнік Сталіну на цяперашняй Кастрычніцкай плошчы. Двума днямі раней, паводле рашэньня ХХII з’езду КПСС, у Маскве цела Сталіна было вынесенае з маўзалею.

1970 — Марксіст Сальвадор Альендэ стаў прэзыдэнтам Чылі.

1992 — Біл Клінтан быў абраны прэзыдэнтам ЗША.

2009 — Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс падпісаў Лісабонскую дамову аб рэформе Эўразьвязу, пасьля чаго дакумэнт уступіў у сілу.

У гэты дзень нарадзіліся

1801 — Вінчэнца Бэліні, італьянскі кампазытар.

1845 — Зыгмунт Глёгэр, археоляг, этнограф і гісторык.

1880 — Канстанцін Пушкарэвіч, філёляг, дасьледнік беларускай літаратуры, гісторык і перакладнік.

1890 — Глеб Бонч-Асмалоўскі, беларускі антраполяг і археоляг.

1893 — Францішак Чарняўскі, беларускі рэлігійны дзяяч. З 1957 году жыў у ЗША, дзе выдаваў беларускі рэлігійны часопіс «Siaŭbit».

1914 — Юліюш Бардах, польскі гісторык дзяржавы і права.

У памяці

1937 — карныя органы расстралялі заходнебеларускіх палітыкаў. Вязьні польскай турмы Максім Бурсевіч і Павал Валошын былі абмяняныя паводле савецка-польскай дамовы пра абмен палітзьняволенымі і такім чынам трапілі ў Савецкі Саюз, дзе былі арыштаваныя ўжо савецкімі органамі і засуджаныя на 10 гадоў катаргі, але не пасьпелі адбыць і часткі тэрміну, як паводле новага прысуду іх расстралялі.

1941 — Зьмітрок Бядуля, беларускі паэт, пісьменьнік і публіцыст.

1954 — Анры Матыс, францускі мастак і скульптар.

1983 — Антон Мартас, архіяпіскап, гісторык праваслаўнай царквы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG