Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна публікацыі гімну БНР


Герб Беларускай народнай рэспублікі
Герб Беларускай народнай рэспублікі

Падзеі 30 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1579 — Адкрыты Віленскі ўнівэрсытэт.

1919 — У газэце «Беларусь» апублікаваны верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», які быў пакладзены на музыку і стаў гімнам БНР.

1921 — Афіцыйна адкрыўся Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. На той час ён меў два факультэты — мэдычны і грамадзкіх навук.

1988 — У Менску разагнаныя «Дзяды». У полі ля Курапатаў былі зачытаныя ўстаноўчыя дакумэнты «Мартыралёгу Беларусі» і Аргкамітэту БНФ.

У гэты дзень нарадзіліся

1728 — Марцін Пачобут-Адляніцкі, беларускі астраном.

1871 — Поль Валеры, францускі пісьменьнік.

1885 — Эзра Паўнд, амэрыканскі паэт.

1936 — Генадзь Цыхун, беларускі мовазнавец.

У памяці

1936 — Фэрдынанд Рушчыц, беларуска-польскі мастак.

1937 — Тодар Кляшторны, беларускі паэт. Расстраляны НКВД.

1937 — Янка Нёманскі, беларускі пісьменьнік. Расстраляны НКВД.

1937 — Юлі Таўбін, беларускі паэт. Расстраляны НКВД.

1937 — Аляксандар Крыніцкі, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, першы сакратар Камуністычнай партыі Беларусі. Расстраляны НКВД.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG