Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 80-ая гадавіна «Чорнай ночы»


Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць

Падзеі 29 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Прэзэнтацыя кнігі Алеся Ліпая

У Менску пройдзе прэзэнтацыя новай паэтычнай кнігі «Абдымкі» Алеся Ліпая. Сярод гасьцей – Зьміцер Вайцюшкевіч з новымі песьнямі на вершы Алеся Ліпая, Уладзімер Някляеў, Адам Глобус і Ўладзімер Арлоў.

Сябры Свабоды: Алесь Ліпай з новай кнігай «Абдымкі»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:22 0:00

Менск, Купалаўскі тэатар (вул. Энгельса, 7).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход вольны

Дата дня

29 кастрычніка 1937 году адбыўся самы чорны дзень у гісторыі беларускай літаратуры. За адну ноч з 29-га на 30-га карнікі НКВД расстралялі цэлую групу пісьменьнікаў, сярод якіх былі Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Міхась Чарот ды іншыя, агулам 22 чалавекі. Усяго ў тую ноч былі зьнішчаны больш за 100 прадстаўнікоў беларускай творчай і навуковай інтэлігенцыі і дзяржаўнага апарату.

Таксама ў гэты дзень

1989 — на Дзяды, адбылося шэсьце ў Курапаты, мітынг-рэквіем і ўсталяваньне Крыжа Пакуты, які быў асьвечаны прадстаўнікамі чатырох хрысьціянскіх цэркваў. З таго моманту пачалася народная мэмарыялізацыя Курапатаў.

1992 — Вярхоўны Савет адхіліў ініцыятыву БНФ аб правядзеньні рэфэрэндуму аб датэрміновых парлямэнцкіх выбараў па новым дэмакратычным законе, за які выказалася больш як 384 000 грамадзянаў Беларусі (пры патрэбных 350 тысячах).

У гэты дзень нарадзіліся

1451 — Хрыстафор Калюмб, славуты гішпанскі мараход, які кіраваў гішпанскай экспэдыцыяй у Індыю, у выніку якой была адкрытая Амэрыка.

1938 — Янка Саламевіч, беларускі літаратуразнаўца, фальклярыст, бібліёграф, перакладчык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG