Старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск заявіў, што рашэньне парлямэнту Каталёніі «нічога не мяняе для Эўрапейскага зьвязу».
«Гішпанія застаецца нашым адзіным суразмоўцам», – напісаў ён у сваім твітэры, выказаўшы надзею, што Гішпанія «аддасьць перавагу сіле аргумэнтаў над аргумэнтам сілы».