Пасьля 1 студзеня 2019 годзe інфармацыя на сайтах дзяржаўных органаў і арганізацыяў павінна быць прадстаўленая на дзьвюх дзяржаўных мовах. За выключэньнем навінаў.
Гэта вынікае з пастановы Савета міністраў, якая ўнесла карэктывы ў Палажэньне аб парадку функцыянаваньня інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацыяў, зацьверджанае 29 красавіка 2010 г.
«Інфармацыя на інтэрнэт-сайтах дзяржаўных органаў і арганізацыяў павінна быць прадстаўленая на дзьвюх дзяржаўных мовах — рускай і (або) беларускай, за выключэньнем тэкстаў нарматыўных прававых актаў, якія прыводзяцца на мове іх прыняцьця (выданьня), і форм (блянкаў) дакумэнтаў, неабходных для звароту за ажыцьцяўленьнем адміністрацыйных працэдур, якія прадстаўляюцца на мове іх устанаўленьня», — гаворыцца ў камэнтарыі да дакумэнта, які апублікавала прэс-служба ўраду.
Паводле пастановы, на абедзьвюх мовах неабходна будзе аформіць статычную інфармацыю: зьвесткі пра арганізацыю, графік прыёму, рэквізыты, кантактныя дадзеныя і падобнае.
Выключэньне зроблена для аднаго пункту — «навіны дзяржаўнага органа і арганізацыі». Іх можна будзе паведамляць на адной мове.
На сёньня сайты дзевяці міністэрстваў ня маюць беларускамоўнай вэрсіі, 15 міністэрстваў іх маюць.