Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістку аштрафавалі за акцыю 8 верасьня


Акцыя 8 верасьня ў Менску.

Савецкі суд Менску пакараў штрафам у 35 базавых (805 рублёў) актывістку Маю Навумаву за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 8 верасьня.

Акцыя «За мірную Беларусь» ладзілася супраць беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў «Захад-2017» і была прымеркаваная да Дня беларускай вайсковай славы — гадавіны гістарычнай бітвы пад Воршай.

У міліцэйскім пратаколе гаворыцца, што Мая Навумава ў той дзень знаходзілася на плошчы Якуба Коласа і прымала калектыўную прысягу на вернасьць Беларусі, а таксама выкрыквала лёзунгі «Жыве Беларусь», «Гэта краіна наша — тут ня будзе Раша», чым парушыла заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

Разгляд справы Навумавай плянаваўся яшчэ на мінулым тыдні. Аднак яго перанесьлі, каб выклікаць сьведку Леаніда Кулакова, які ў той час адбываў 10-суткавы арышт за пікет салідарнасьці.

За акцыю 8 верасьня раней асудзілі больш за 10 чалавек, некаторых аштрафавалі. Паўлу Севярынцу і Андрэю Шарэнду далі 15 сутак, Уладзімеру Някляеву — 10, Натальлі Папковай — 7, Міколу Статкевічу — 5, Яўгену Афнагелю — 15 сутак арышту.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG