Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстытуцыйны канфлікт у Грузіі. Прэзыдэнт наклаў вэта на пераход да парлямэнцкай рэспублікі


Прэзыдэнт Грузіі Георгі Маргвелашвілі
Прэзыдэнт Грузіі Георгі Маргвелашвілі

Прэзыдэнт Грузіі Георгі Маргвелашвілі наклаў вэта на прынятыя парлямэнтам зьмены ў Канстытуцыю, якія, сярод іншага, прадугледжваюць пераход да парлямэнцкай формы кіраваньня.

У телезаяве 9 кастрычніка прэзыдэнт Грузіі настаяў на адмене пункту аб абраньні прэзыдэнта спэцыяльнай калегіяй замест усенароднага галасаваньня і пераходу на цалкам «прапарцыйныя выбары» паводле партыйных сьпісаў ужо з 2020 году.

Цяпер праект канстытуцыйных паправак вяртаецца ў парлямэнт, дзе кіроўная партыя «Грузінская мара» мае канстытуцыйную большасьць, што дазваляе ёй пераадолець вэта прэзыдэнта. Гэтыя зьмены таксама прадугледжваюць легалізацыю куплі зямлі іншаземцамі.

26 верасьня парлямэнт Грузіі прыняў у канчатковым чытаньні зьмены ў Канстытуцыю. Апазыцыйныя партыі «Адзіны нацыянальны рух» і «Эўрапейская Грузія — рух за свабоду» ад галасаваньня адмовіліся. Пярэчаньні з гэтай нагоды меў і прэзыдэнт Георгі Маргвелашвілі.

Чарговыя прэзыдэнцкія выбары ў Грузіі павінны адбыцца ў 2018 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG