Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Адама Бабарэкі


Кузьма Чорны і Адам Бабарэка. Ліпень 1925 г.

Падзеі 10 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

10 кастрычніка 1938 году ў ГУЛагу памёр Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца. Бабарэка распрацоўваў пытаньні літаратуразнаўства і эстэтыкі, дасьледаваў літаратурны працэс. Шэраг працаў прысьвяціў творчасьці Я. Коласа, М. Багдановіча, У. Дубоўкі, М. Чарота, З. Бядулі і іншых беларускіх пісьменьнікаў.

Рэдкалегія часопісу “Ўзвышша”. Сядзяць: Кузьма Чорны, Уладзімер Дубоўка, Кандрат Крапіва. Стаяць: Адам Бабарэка, Язэп Пушча. 1927 г.
Рэдкалегія часопісу “Ўзвышша”. Сядзяць: Кузьма Чорны, Уладзімер Дубоўка, Кандрат Крапіва. Стаяць: Адам Бабарэка, Язэп Пушча. 1927 г.

Таксама ў гэты дзень

1577 — Магілёў і Мазыр атрымалі Магдэбурскае права.

1939 — падпісаная дамова паміж СССР і Літвой, паводле якой Літве адышлі Вільня і Віленская вобласьць.

2006 – пачала працу сацыяльная сетка «ЎКантакце».

10 фактаў пра «ЎКантакце»

2007 – брытанскі гурт Radiohead апублікаваў у інтэрнэце альбом «In Rainbows». Упершыню ў гісторыі музычны альбом можна было спампаваць за грошы, пры чым суму плацяжу кожны чалавек вызначаў самастойна.

2015 – адбыўся тэракт у Анкары. Паводле афіцыйных дадзеных загінулі 102 чалавекі.

Пасьля тэракту ў Анкары
Пасьля тэракту ў Анкары

У гэты дзень нарадзіліся

1796 — Міхал Без-Карніловіч, беларускі гісторык, этнограф, вайсковы тапограф, генэрал-маёр.

1813 — Джузэпэ Вэрдзі, італьянскі кампазытар.

1930 — Гаральд Пінтэр, брытанскі драматург, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 2005 году.

У памяці

1640 — памёр Мікалай Трызна, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1783 — памёр Людвік Грынцэвіч, беларускі архітэктар эпохі позьняга барока.

1833 — памёр Міхал Клеафас Агінскі, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, дыплямат, кампазытар.

XS
SM
MD
LG