Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Уладзімера Пічэты


Падзеі 9 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1648 — Войска ВКЛ на чале зь Янушам Радзівілам пасьля аблогі ўзяло Пінск.

1977 — у космас паляцеў беларус Уладзімер Кавалёнак.

Уладзімер Кавалёнак (зьлева) падчас мітынгу на плошчы, жнівень 1991 году. Справа - Юры Хадыка.
Уладзімер Кавалёнак (зьлева) падчас мітынгу на плошчы, жнівень 1991 году. Справа - Юры Хадыка.

У гэты дзень нарадзіліся

1878 — беларускі гісторык Уладзімер Пічэта, адзін з арганізатараў і першы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1921-1929).

1892 — Іва Андрыч, югаслаўскі пісьменьнік.

1922 — беларуская акторка Тацяна Аляксеева, заслужаная артыстка Беларусі (1955).

1940 — Джон Ленан, легендарны брытанскі рок-музыка.

У памяці

1929 — Адам Лісоўскі, адзін з заснавальнікаў беларускага хрысьціянскага руху, каталіцкі сьвятар. Пераклаў на беларускую мову часткі Новага Запавету: Апакаліпсіс, Апостальскія дзеі, лісты Святога Паўла.

1967 — Эрнэста Чэ Гевара, аргентынскі рэвалюцыянэр.

1978 — Жак Брэль, бэльгійскі сьпявак і актор.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG