Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Вацлава Гаўла


Вацлаў Гавэл з жонкай Вольгай пасьля абраньня прэзыдэнтам Чэхаславаччыны, 29 сьнежня 1989 году.

Падзеі 5 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

5 кастрычніка 1936 году нарадзіўся Вацлаў Гавэл, драматург, апошні прэзыдэнт Чэхаславакіі й першы прэзыдэнт сучаснай Чэскай Рэспублікі.

Таксама ў гэты дзень

1733 — Саксонскі курфюрст Фрыдрых Аўгуст II Вэцін абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.

1793 — Дэкрэтам Нацыянальнага канвэнту ўведзены Францускі рэспубліканскі каляндар.

1921 — у Лёндане быў заснаваны Міжнародны ПЭН-клюб.

1939 — канец ваеннай кампаніі ў Польшчы. Польскі генэрал Францішак Клебэрг, які ў раёне Коцка вёў баі зь немцамі і чырвонаармейцамі, з-за недахопу прадуктаў харчаваньня і боепрыпасаў, капітуляваў перад немцамі.

У гэты дзень нарадзіліся

1713 — Дэні Дыдро, францускі пісьменнік і філёзаф. Імя Дыдро назаўжды зьлілося з самай сутнасьцю васямнаццатага стагодзьдзя, якое засталося ў памяці чалавецтва як стагодзьдзе францускае. Перадавыя ідэі Францыі захапілі тады ўвесь сьвет і Дыдро — знак яе духоўнай моцы. Рэвалюцыянэр у мастацтве і філязофіі, ён заклаў падмурак новых грамадзкіх ідэалаў і новага сьветапогляду напярэдадні буржуазнай рэвалюцыі, чым і заслужыў удзячнасьць ня толькі сучасьнікаў, але і наступных пакаленьняў.

У памяці

1937 — Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік.

1938 — Ян Цеханоўскі, нацыянальны дзяяч Заходняй Беларусі, пэдагог, дырэктар Наваградзкай беларускай гімназіі.

XS
SM
MD
LG