Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 435-годзьдзе грыгарыянскага календара


Падзеі 4 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1535 — з друку выйшла першая ў сьвеце Біблія на ангельскай мове. Вартая ўвагі акалічнасьць: беларусы дзякуючы Скарыну атрымалі сваю Біблію па-беларуску ў 1517 годзе, то бо амаль на дваццаць гадоў раней за ангельцаў.

1582 — паводле ўказу папы рымскага Грыгорыюса XIII наступіў пераход на новы каляндар, які быў названы грыгарыянскім.

1957 — Савецкі Саюз запусьціў у космас першы штучны спадарожнік Зямлі.

У гэты дзень нарадзіліся

1750 — у Віцебску польскі паэт Францішак Дыянізі Князьнін.

1816 — Эжэн Пацье, францускі паэт, удзельнік Парыскай камуны, які ўвайшоў у гісторыю як аўтар «Інтэрнацыяналу».

1895 — амэрыканскі камэдыйны актор Бастэр Кітан, адзін з найвыдатнейшых комікаў нямога кінэматографу.

1941 — амэрыканская пісьменьніца Эн Райс, аўтарка бэстсэлераў пра вампіраў.

У памяці

1669 — галяндзкі мастак Рэмбрант.

1947 — нямецкі фізык Макс Плянк, які ўвёў у фізыку тэрмін «квант».

1970 — амэрыканская сьпявачка Джэніс Джоплін.

1980 — у аўтамабільнай катастрофе загінуў першы сакратар ЦК КПБ Пётар Машэраў.

1981 — беларускі грэка-каталіцкі біскуп Часлаў Сіповіч.

2007 — Яўген Будзінас, беларускі пісьменьнік і журналіст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG