Пра гэта заявіў у панядзелак Нобэлеўскі камітэт Каралінскі інстытута Стакгольма.
«Яны змаглі трапіць унутр біялягічнага гадзіньніка арганізма чалавека і растлумачыць яго працу», — паведамілі ў Нобэлеўскім камітэце.
У сваім завяшчаньні Альфрэд Нобэль даручыў выбар ляўрэата па фізіялёгіі і мэдыцыне Каралінскаму інстытуту ў Стакгольме. Ён быў заснаваны ў 1810 годзе і зьяўляецца цяпер адным зь вядучых адукацыйных і навуковых мэдыцынскіх цэнтраў сьвету.