Лінкі ўнівэрсальнага доступу

CNN: расейцы распальвалі расавую напружанасьць у ЗША


Інтэрнэт-тролі, зьвязаныя з Расеяй, выкарыстоўвалі сацыяльныя сеткі для таго, каб узмацніць расавую напружанасьць у Злучаных Штатах перад выбарамі прэзыдэнта ЗША, — сьцьвярджае тэлекампанія CNN. Паводле яе дадзеных, акаўнты, якія вяліся пад нікнэймам Blacktivist у Facebook і Twitter нібыта ад імя чарнаскурага актывіста, маюць дачыненьне да расейскіх спробаў умяшаньня ў перадвыбарчую кампанію ў ЗША.

Абодва акаўнта «Blacktivist» рэгулярна разьмяшчалі кантэнт, накіраваны на абвастрэньне расавых супярэчнасьцяў. «Чорныя семʼі падзеленыя і зьнішчаныя масавымі арыштамі і сьмярцямі чарнаскурых мужчынаў», — гаворыцца ў адным з паведамленьняў у твітэры «чорнага актывіста». У акаўнтах таксама былі разьмешчаныя відэаролікі з заклікамі да пратэстаў афраамэрыканскага насельніцтва супраць дзеяньняў паліцыі. На старонцы Blacktivist у Facebook былі апублікаваныя як найменш сем рэпартажаў аб мітынгах і дэманстрацыях у 2016 годзе. CNN таксама паведаміла, што прынамсі адзін з рэклямных ролікаў Facebook разьмешчаны, як сьцьвярджаецца, расейцамі падчас прэзыдэнцкай кампаніі ў 2016 годзе, быў спэцыяльна накіраваны на тое, каб ахапіць аўдыторыю ў гарадах Фэргюсан і Балтымор, дзе праходзілі масавыя акцыі пратэсту афраамэрыканцаў.

Прадстаўнікі Facebook раней заявілі, што перададуць у распараджэньне Кангрэсу, які расьсьледуе магчымае расейскае ўмяшаньне, інфармацыю наконт усіх рэклямных абвестак, якія, як мяркуецца, былі закупленыя расейскімі структурамі перад выбарамі. Прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў у сувязі з гэтым на мінулым тыдні заявіў, што расейскія ўлады ня маюць дачыненьня да закупкі рэклямы ў Facebook.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG