Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна перамогі пад Кірхгольмам


Падзеі 27 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1605 — перамога войска польнага гетмана літоўскага Яна Караля Хадкевіча над швэдамі пад Кірхгольмам.

1821 — Мэксыка атрымала незалежнасьць ад Гішпаніі.

1920 — войскі Станіслава Булак-Балаховіча занялі Пінск.

1941 — Сырыя абвясьціла сябе незалежнай дзяржавай.

У гэты дзень нарадзіліся

1533 — Стэфан Баторы, кароль Рэчы Паспалітай, вялікі князь літоўскі.

1871 — італьянская паэтка Грацыя Дэледа, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1926).

1882 — Міхаіл Кахановіч, беларускі палітычны дзяяч, пэдагог, рэдактар, публіцыст, першы дырэктар Віленскай беларускай гімназіі.

1892 — Сяргей Баран, грамадзкі і культурны дзяяч, пэдагог; заснавальнік Гарадзенскай беларускай гімназіі, пасол польскага сойму ў 1922–1927 гадох. У 1933 годзе быў арыштаваны НКВД і памёр у зьняволеньні.

1903 — Вера Харужая, дзяячка вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў антыфашысцкага падпольля ў Віцебску, публіцыстка.

1909 — Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік, член літаратурнага аб’яднаньня «Узвышша». Быў асуджаны як чден «контррэвалюцыйнай нацджэмаўскай арганізацыі» і ў 1937 годзе расстраляны.

У памяці

1551 — Ян Радзівіл, дзяржаўны дзяяч ВКЛ

1917 — Эдгар Дэга, францускі мастак

1958 — Аляксей Туранкоў, беларускі кампазытар, адзін з пачынальнікаў беларускай опэры.

1996 — у місіі ААН у Кабуле быў забіты талібамі былы прэзыдэнт Аўганістану Мухамад Наджыбула.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG