Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Івана Насовіча


Падзеі 26 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1629 — падпісана замірэньне паміж Рэччу Паспалітай і Швэцыяй, якім скончылася вайна 1600 – 1629 гадоў.

1655 — расейскія войскі спалілі Пінск.

1815 — у Парыжы Аўстрыя, Прусія і Расея падпісалі дамову аб стварэньні Сьвятога саюзу, мэтамі якога было здушэньне рэвалюцыйных і нацыянальна-вызвольных рухаў у Эўропе.

1960 — Фідэль Кастра сказаў самую доўгую прамову ў гісторыі ААН, якая доўжылася 4 гадзіны 29 хвілін.

1983 — савецкі падпалкоўнік Станіслаў Пятроў прадухіліў патэнцыйную ядзерную вайну, калі праз збой у сыстэме папярэджаньня аб ракетным нападзе паступіла памылковае паведамленьне пра атаку з боку ЗША.

1990 — створана Беларускае таварыства архівістаў.

У гэты дзень нарадзіліся

1788 — Іван Насовіч, беларускі філёляг, этнограф і фальклярыст, стваральнік слоўніка беларускай мовы.

1888 ― Томас Стэрнз Эліёт, амэрыканскі паэт, драматург і літаратурны крытык.

1889 ― Марцін Гайдэгер, нямецкі філёзаф.

1898 ― Джордж Гершвін, амэрыканскі кампазытар.

1910 ― Уладзімер Агіевіч, беларускі літаратурны крытык.

1925 ― Навум Кісьлік, беларускі пісьменьнік.

У памяці

1966 — беларускі сэлекцыянэр Іван Сікора. Ён адным зь першых у Эўропе распрацаваў мэтодыку лячэньня і амаладжэньня пладовых дрэваў. Распаўсюдзіў па Беларусі больш за 50 тысяч саджанцаў.

1978 ― Антон Сеўчанка, беларускі фізык, акадэмік АН Беларусі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

1990 ― Альбэрта Маравія, італьянскі пісьменьнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG