Пра гэта 18 верасьня паведаміў тэлеканал CNN.
Манафорт — адна з цэнтральных фігураў у расьсьледаваньні «расейскага сьледу» ў леташняй прэзыдэнцкай кампаніі. З адрывістых зьвестак, атрыманых CNN ад сваіх крыніцаў, складваецца ўражаньне, што Манафорт мог прасіць Расею аказаць дапамогу Трампу, што і выклікала цікавасьць да яго з боку кампэтэнтных органаў.
Падазрэнні спэцслужбаў грунтаваліся на перахопе перамоваў Манафорта зь меркаванымі расейскімі агентамі, а таксама на перамовах саміх агентаў адзін з адным. Манафорт адмаўляе, што калі-небудзь ўступаў у кантакты з расейцамі, ведаючы, што яны працуюць у выведцы.
ФБР зьвярнула ўвагу на Пола Манафорта яшчэ ў 2014 годзе ў сувязі з лабісцкай дзейнасьцю шэрагу вашынгтонскіх фірмаў на карысьць кіроўнай на той момант ва Ўкраіне Партыі рэгіёнаў, падазраванай у пераводзе за мяжу многіх мільёнаў даляраў.