Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: у гэты дзень бел-чырвона-белы сьцяг і «Пагоня» атрымалі статус дзяржаўных сымбаляў


Падзеі 19 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

«Танцы над горадам» з Уладзімерам Арловым

Уладзімер Арлоў запрашае на аўтограф-сэсію, прысьвечаную новай кнізе пісьменьніка «Танцы над горадам». Героі аповесьці, што дала назву кнізе, – самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва.

Уладзімер Арлоў
Уладзімер Арлоў

Менск, кнігарня «Логвінаў» (пр. Незалежнасьці, 37а).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход вольны.

Дата дня

19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб зьмене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам была зацьверджаная «Пагоня», а дзяржаўным сьцягам — бела-чырвона-белы сьцяг.

Дэпутатка Галіна Сямдзянава ўносіць нацыянальны сьцяг у Вярхоўны Савет, 24 жніўня 1991 г.
Дэпутатка Галіна Сямдзянава ўносіць нацыянальны сьцяг у Вярхоўны Савет, 24 жніўня 1991 г.

Таксама ў гэты дзень

1794 — падчас паўстаньня 1794 году расейскія войскі разьбілі пад Берасьцем атрады Рэчы Паспалітай.

1888 — у Бэльгіі на курорце Спа прайшоў першы ў гісторыі конкурс прыгажосьці.

1939 — Чырвоная армія заняла Вільню.

1946 — выступ Уінстана Чэрчыля ў Цюрыхскім унівэрсытэце, які паслужыў пунктам адліку ў стварэньні Рады Эўропы.

У гэты дзень нарадзіліся

1797 — Януар Сухадольскі, беларускі мастак-баталіст.

1802 — Лаяш Кошут, вугорскі дзяржаўны дзяяч, рэвалюцыянэр, прэмʼер-міністар Вугоршчыны ў пэрыяд Вугорскай рэвалюцыі 1848-1849 гадоў.

1829 — Руф Ігнацьеў, беларускі гісторык.

У памяці

1938 — Браніслаў Туронак, беларускі нацыянальны дзяяч.

2004 — Мікола Купрэеў, беларускі паэт, пісьменьнік.

2004 — Рыгор Рэлес, беларускі габрэйскі пісьменьнік і паэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG