Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Ўладзімера Пузыні


Уладзімер Пузыня з дудой аўтарскай канструкцыі, зробленай напачатку 80-х. Фрагмэнт фота Алега Белавусава
Уладзімер Пузыня з дудой аўтарскай канструкцыі, зробленай напачатку 80-х. Фрагмэнт фота Алега Белавусава

Падзеі 18 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1804 — у мястэчку Сьвіслач адкрыта першая ў Беларусі гімназія (дзейнічала да 15 чэрвеня 1865).

1915 — нямецкія войскі акупавалі Вільню.

1947 — створана Цэнтральнае выведнае ўпраўленьне ў ЗША.

1973 — у ААН прыняты Фэдэратыўная Рэспубліка Германія і Германская Дэмакратычная Рэспубліка.

1991 — Станіслаў Шушкевіч выбраны старшынём Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня.

2009 — у Менску на тэрыторыі былых габрэйскіх могілак на вуліцы Сухой адбылося ўрачыстае адкрыцьцё памятнага каменя аўстрыйскім габрэям – ахвярам Менскага гета.

У гэты дзень нарадзіліся

1896 — беларускі графік Аркадзь Астаповіч. Выконваў працы ў жанры лірычнага краявіду (тэхніка: акварэль і туш), афармляў таксама кнігі і часопісы.

1905 — Грэта Гарба, швэдзкая і амэрыканская акторка.

У памяці

1970 — Джымі Гендрыкс, амэрыканскі гітарыст, сьпявак і кампазытар. У 2009 годзе часопіс Time абвясціў Гендрыкса найвялікшым гітарыстам усіх часоў.

1992 — Ян Скрыган, беларускі пісьменьнік.

2012 — Уладзімер Пузыня, беларускі музыка, майстар-рэстаўратар нацыянальных музычных інструмэнтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG