Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: у Беларусі адзначаецца Дзень бібліятэк


Бібліятэка імя Ларысы Геніюш у Горадні
Бібліятэка імя Ларысы Геніюш у Горадні

Падзеі 15 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Сёньня ў Беларусі адзначаецца Дзень бібліятэк.

Дзень у гісторыі

1616 — у італьянскім горадзе Фраскаці адкрылі першую ў Эўропе бясплатную грамадзкую школу, дзе маглі вучыцца ня толькі дзеці арыстакратаў.

1812 — француская армія Напалеона заняла Маскву.

1821 — гішпанскія калёніі Гватэмала, Гандурас, Коста-Рыка і Сальвадор абвясьцілі сваю незалежнасьць.

1908 — пачатак трохгадовага зьняволеньня ў менскай турме Якуба Коласа, які быў асуджаны за арганізацыю нелегальнага настаўніцкага зьезду.

1916 — першае ў сьвеце выкарыстаньне танкаў адбылося ў бітве Першай усясьветнай вайны.

1922 — у Менску заснаваныя Беларуская дзяржаўная і ўнівэрсытэцкая бібліятэка.

1935 — Нюрнбэрскія законы пазбавілі габрэяў нямецкага грамадзянства.

1955 — апублікаваны скандальны для свайго часу раман «Лаліта» Ўладзімера Набокава.

1959 — Мікіта Хрушчоў стаў першым савецкім лідэрам, які наведаў Злучаныя Штаты Амэрыкі.

1995 — прэзыдэнт Казахстану загадвае перанесьці сталіцу з Алматы ў Астану.

1997 — зарэгістраваны і пачаў працу сайт Google, які стаў найбольш папулярнай пошукавай сыстэмай у сеціве.

2008 — амэрыканская фінансавая кампанія Lehman Brothers падала на банкруцтва — гэта было найбуйнейшае банкруцтва ў гісторыі ЗША.

У гэты дзень нарадзіліся

1613 — Франсуа дэ Лярашфуко, францускі пісьменьнік і філёзаф.

1890 — Агата Крысьці, брытанская пісьменьніца, аўтарка дэтэктываў.

1929 — Арлен Кашкурэвіч, беларускі мастак-графік.

1971 — Кастусь Калесьнікаў, беларускі рок-музыка, удзельнік гуртоў IQ48 і žygimont VAZA.

У памяці

1862 — Уладзіслаў Сыракомля, беларуска-польскі паэт, пісьменьнік, публіцыст, перакладчык.

1975 — Павал Сухі, савецкі авіяканструктар, адзін з заснавальнікаў рэактыўнай і звышгукавай авіяцыі, ураджэнец Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG