Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя плянуе да 2040 году адмовіцца ад здабычы нафты і газу


Францыя плянуе да 2040 году першай у сьвеце адмовіцца ад вытворчасьці газу і нафты. Да гэтага самага тэрміну краіна адмовіцца ад продажу дызэльных і бэнзінавых аўтамабіляў.

Прадстаўлены 6 верасьня ўраду законапраект прадугледжвае спыненьне выдачы новых дазволаў на распрацоўку радовішчаў на тэрыторыі краіны і паступовую адмену дзейных.

Адначасова імпарт і перапрацоўка нафты і газу будуць працягнутыя, паколькі сама Францыя на год вырабляе толькі каля 6 мільёнаў барэляў вуглевадароднага паліва — гэта значыць, каля 1% яе патрэбаў.

У рамках выкананьня Парыскага глябальнага пагадненьня па клімаце, Францыя таксама плянуе да 2022 году адмовіцца ад ЦЭЦ, якія працуюць на вугалі, і скараціць з больш чым 75% да 50% долю атамных электрастанцый у вытворчасьці электраэнэргіі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG