Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 60-годзьдзе Віктара Ганчара


Зьніклыя палітыкі Юры Захаранка і Віктар Ганчар

Падзеі 7 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

7 верасьня 1957 году нарадзіўся беларускі палітык Віктар Ганчар. 16 верасьня 1999 году Віктар Ганчар разам са сваім сябрам бізнэсоўцам Анатолем Красоўскім зьніклі бязь зьвестак. Пазьней на месцы, дзе па меркаваньнях адбылося выкраданьне, былі знойдзеныя аскепкі шкла аўтамабіля і сьляды крыві.

Віктар Ганчар, ліпень 1999
Віктар Ганчар, ліпень 1999

Таксама ў гэты дзень

1581 — пачалася аблога Пскова войскамі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыем у часе Інфлянцкай вайны.

1667 — беларускі асьветнік Сімяон Полацкі быў афіцыйна абвешчаны настаўнікам 13-гадовага расейскага царэвіча Аляксея.

Помнік Сімяону Полацкаму
Помнік Сімяону Полацкаму

1764 — Станіслаў Аўгуст Панятоўскі абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.

1812 — падчас вайны паміж Расеяй і Францыяй адбылася Барадзінская бітва.

У гэты дзень нарадзіліся

1714 — Міхал Карыцкі, вялікалітоўскі паэт-лацініст эпохі Асьветніцтва, манах-езуіт, пэдагог, доктар філязофіі.

1832 — Людвік Нарбут, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі і Літве.

1885 — Палута Бадунова, беларускі палітык, адзін зь лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, сябра Рады і Народнага сакратарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі.

1919 — Алесь Асіпенка, беларускі пісьменьнік, сцэнарыст, заслужаны работнік культуры БССР (1979).

1935 — Станіслаў Астапчык, беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і фізыкі мэталаў.

1939 — Уладзімер Халіп, беларускі і савецкі сцэнарыст, літаратар.

У памяці

1978 — ад рук агента Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Баўгарыі Франчэска Гуліна ў Лёндане загінуў баўгарскі пісьменьнік-дысыдэнт Георгі Маркаў. Яго ўкалолі атручаным парасонам.

2011 — адбылася катастрофа самалёта Як-42 пад Яраслаўлем, падчас якой загінула хакейная каманда «Лякаматыў», у складзе якой былі беларусы Руслан Салей і Сяргей Астапчук.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG