Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падзеі 5 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.Язэп Сажыч

Дата дня

5 верасьня 1917 году нарадзіўся Язэп Сажыч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. На працягу 1982–1997 гадоў Сажыч узначальваў Раду БНР.​

Язэп Сажыч
Язэп Сажыч

Таксама ў гэты дзень

1918 — у Расеі абвешчаны «чырвоны тэрор».

1972 — падчас Мюнхэнскай алімпіяды 8 тэрарыстаў палестынскае арганізацыі «Чорны верасень» узялі ў закладнікі, а потым забілі 11 ізраільскіх спартоўцаў.

1981 — у Гданьску распачаўся I Нацыянальны кангрэс дэлегатаў «Салідарнасьці».

У гэты дзень нарадзіліся

1638 — Людовік XIV, кароль Францыі, які быў на пасадзе 72 гады.

1860 — Кандрат Лейка, беларускі пісьменьнік і пэдагог.

1901 — Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, палітычны дзяяч.

1901 — Арсен Канчэўскі, дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

1946 — Фрэдзі Мэрк’юры, брытанскі рок-музыка, лідэр гурту Queen.

Фрэдзі Мэрк’юры
Фрэдзі Мэрк’юры

У памяці

1569 — Пітэр Брэйгель старэйшы, флямандзкі мастак.

1937 — Анатоль Дзяркач, беларускі паэт, сатырык, гумарыст, мэмуарыст.

1997 — Маці Тэрэза, гуманітарная дзяячка, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1979 году

2005 — Зьміцер Кісель, беларускі публіцыст, журналіст, гісторык.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG