Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падзеі 1 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

1 верасьня 2000 году памёр Яўген Шмыгалёў. Разам зь Зянонам Пазьняком Шмыгалёў апублікаваў ў 1988 годзе артыкул «Курапаты — дарога сьмерці».

Яўген Шмыгалёў
Яўген Шмыгалёў

Таксама ў гэты дзень

1435 — у бітве пад Вількамірам літоўска-польскія войскі перамаглі армію Сьвідрыгайлы і нанятых ім крыжакоў.

1827 — у Расейскай імпэрыі забаронена прымаць сялянаў у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы.

1906 — у Вільні выйшла пеpшая легальная белаpyская газэта «Hаша доля», у газэце ў гэты дзень вершам «Наш родны край» адбыўся літаратурны дэбют Якуба Коласа

1939 — нападам нацысцкай Нямеччыны на Польшчу пачалася Другая сусьветная вайна.

1990 — уступіў у сілу Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь.​


У гэты дзень нарадзіліся

1835 — Юзаф Каліноўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-1864 на тэрыторыі Літвы і Беларусі.

1853 — Міхал Федароўскі, фальклярыст, этнограф, археоляг, калекцыянэр.

1913 — Масей Сяднёў, беларускі празаік і паэт.


1928 — Расьціслаў Лапіцкі, арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага кансьпірацыйнага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1948–1950.


У памяці


1715 — Люі XIV, кароль Францыі

1939 — Язэп Горыд, беларускі мастак.

XS
SM
MD
LG