Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Макара Краўцова


Падзеі 18 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

18 жніўня 1891 году нарадзіўся Макар Краўцоў, беларускі грамадзка-палітычны і вайсковы дзяяч, пісьменьнік і публіцыст. Краўцоў напісаў словы дагімну БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

Макар Краўцоў
Макар Краўцоў

Таксама ў гэты дзень

1201 — На раней кантраляванай Полацкім княствам тэрыторыі каля вусьця Дзьвіны нямецкія рыцары заснавалі горад Рыгу.

1840 — расейскі імпэратар Мікалай I загадаў забараніць ужываньне тэрміну «беларускія і літоўскія губэрні».

1868 — францускі астраном П’ер Жансэн вынайшаў у сонечным спэктры новы хімічны элемэнт — гелій

1924 — У Менску чэкісты арыштавалі лідэра антысавецкага падпольля Барыса Савінкава. На запрашэньне Юзэфа Пілсудзкага Савінкаў жыў у Польшчы, дзе ўдзельнічаў у падрыхтоўцы атрадаў Булак-Балаховіча да рэйдаў на тэрыторыю БССР. Для таго, каб завабіць Савінкава ў Менск, чэкісты стварылі фіктыўную антысавецкую арганізацыю пад назвай «Лібэральныя дэмакраты». Схоплены Савінкаў быў асуджаны на 10 гадоў і, паводле афіцыйнай вэрсіі, у турме скончыў жыцьцё самагубствам.

1941 — У мястэчку Зэмбін Барысаўскага раёну нацысты расстралялі каля тысячы мясцовых жыхароў-габрэяў.

1958 — у ЗША выйшаў славуты раман Уладзіміра Набокава «Лаліта».

1968 — кіраўніцтва краінаў Варшаўскай дамовы ўхваліла ўвод войскаў у Чэхаславаччыну. Войскі СССР, Усходняй Нямеччыны, Польшчы, Вугоршчыны і Баўгарыі ўвайшлі на тэрыторыю Чэхаславаччыны 21 жніўня 1968 году. Вайсковая апэрацыя запыніла лібэралізацыю палітычна-эканамічнага жыцьця ў краіне.

У гэты дзень нарадзіліся

1750 — Антоніё Сальеры, італьянскі кампазытар, якому некаторыя прыпісваюць забойства Моцарта. Вучнямі Сальеры былі Бэтховэн, Шубэрт і Ліст.

1891 — Антон Васілеўскі, беларускі пісьменьнік, выдавец сатырычнага часопісу «Авадзень». «Авадзень» выходзіў на беларускай мове 2 разы на месяц у Вільні ў 1924-1933 гады.
1922 — Ален Роб-Грые, францускі пісьменьнік.

1922 — Лідзія Абухава, беларуская пісьменьніца.

1933 — Раман Палянскі, кінарэжысэр польскага паходжаньня, які працаваў у Польшчы, ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі. Паставіў такія фільмы як «Нож у вадзе», «Агіда», «Дзіця Розмары», «Бясстрашныя забойцы вампіраў», «Кітайскі квартал», «Тэс».

У памяці

1227 — Чынгісхан, заснавальнік і вялікі хан Мангольскай імпэрыі, арганізатар паходаў у краіны Азіі і Эўропы.

1850 — Анарэ дэ Бальзак, францускі пісьменьнік.

2011 — Мікола Сташкевіч, беларускі гісторык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG