Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Брытанія гатовая заплаціць € 40 мільярдаў за Brexit


Brexit
Brexit

Але Брытанія пойдзе на такі захад толькі пры ўмове, што Эўразьвяз пагодзіцца лічыць гэтую суму часткай дамовы пра будучыя дачыненьні.

Улады Брытаніі заявілі пра гатоўнасьць выплаціць Эўразьвязу € 40 млрд за выхад з абʼяднаньня, паведамляе The Telegraph са спасылкай на крыніцы.

«Вялікая Брытанія гатовая заплаціць Эўразьвязу да 36 мільярдаў фунтаў па гэтак званаму рахунку за Brexit», – заявіла адна з крыніц.

Паводле дадзеных выданьня, Брытанія пойдзе на такі захад толькі пры ўмове, што ЭЗ пагодзіцца на абмеркаваньне фінансавага ўрэгуляваньня як часткі дамовы пра будучыя дачыненьні. Паводле словаў крыніцы, ва ўрадзе прыйшлі да высновы, што такі крок зьяўляецца адзіным спосабам выйсьці з тупіка, у які зайшлі перамовы.

Раней паведамлялася, што многія грамадзяне Вялікай Брытаніі, якія пражываюць ня толькі на тэрыторыі каралеўства, але і за яго межамі, падаюць заявы на атрыманьне ірляндзкіх пашпартоў, каб «абараніць свае правы пасьля Brexit».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG