Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падзеі 3 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

3 жніўня 1971 году памёр Янка Маўр, беларускі пісьменьнік, аўтар апавяданьняў, аповесьцяў і раманаў для дзяцей і моладзі. Сярод твораў Янкі Маўра называюць «У краіне райскай птушкі», «Сына вады» і «Палескіх рабінзонаў».

Таксама ў гэты дзень

1492 — пачалася першая экспэдыцыя італьянскага мараплаўца Хрыстафора Калюмба. Ён хацеў адкрыць найкарацейшы марскі шлях з Эўропы ў Індыю. Але ў выніку экспэдыцыя адкрыла Амэрыку.

1933 — адбылося Кобрынскае сялянскае паўстаньне. Падбухтораныя кампартыяй Заходняй Беларусі, 100 сялянаў Кобрынскага павету, узброіўшыся, разграмілі некалькі сядзібаў асаднікаў і цэлую ноч трымалі ў аблозе паліцэйскі пастарунак у вёсцы Навасёлкі. Назаўтра ўлады разагналі паўстанцаў. 30 чалавек атрымалі розныя тэрміны зьняволеньня.

У гэты дзень нарадзіліся

1923 — нарадзіўся падпольшчык Мікола Кедышка. У часе вайны ён разам зь сябрамі стварыў падпольную групу «Андруша». Яны рабілі дывэрсіі на гарадзкой электрастанцыі і хлебазаводзе. Загінуў Кедышка ў баі з гітлераўцамі, якія напалі на явачную кватэру. У Менску імем падпольшчыка названая вуліца.

У памяці

2008 — памёр пісьменьнік і дысыдэнт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Аляксандр Салжаніцын. У лютым 1974 году Салжаніцын быў высланы з СССР. Жыў у Швэйцарыі, потым у ЗША. У 1994 годзе вярнуўся ў Расею. Выступаў у падтрымку палітыкі Ўладзіміра Пуціна.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG