Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі


Падзеі 27 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР прыняў дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР, якая 25 жніўня наступнага году атрымала канстытуцыйны статус.


Таксама ў гэты дзень

1824 — пачалося будаўніцтва Аўгустоўскага каналу, які злучыў басэйны Нёману і Віслы.


1944 — ад нацыстаў вызвалены Беласток, які да вайны належаў Беларусі.


1953 — Скончылася Карэйская вайна — ЗША, КНР, Паўднёвая і Паўночная Карэі падпісалі пагадненьне аб спыненьні баявых дзеяньняў.


1955 — Скончылася акупацыя заходнімі саюзьнікамі Аўстрыі, якая цягнулася з канца Другой сусьветнай вайны.


У гэты дзень нарадзіліся

1906 — у Менску нарадзіўся Ежы Гедройць, польскі публіцыст, выдавец і рэдактар польскага часопісу «Kultura» ў Парыжы.


У памяці


1903 — памёр Юльян Крачкоўскі, беларускі фалькларыст, этнограф, гісторык і пэдагог, аўтар «Нарысаў быту заходнерускага селяніна» (1869) — першага падрабязнага дасьледаваньня сямейных і каляндарна-аграрных абрадаў беларусаў і выхаваньня іх дзяцей.


1969 — памёр Яўхім Кіпель, беларускі пэдагог, дзяяч беларускай эміграцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG