Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Эрнэста Гэмінгуэя


Эрнэст Гэмінгуэй

Падзеі 21 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1916 — завершана будаўніцтва Транссыбірскай магістралі.

1918 — у Маскве скончыўся Ўсерасійскі зьезд бежанцаў зь Беларусі.

1930 — арыштаваны Сьцяпан Некрашэвіч, беларускі вучоны-мовазнаўца і грамадзкі дзяяч, ініцыятар стварэньня і першы старшыня Інстытуту беларускай культуры.

1940 — абвешчана аб далучэньні да СССР сэймамі Латвіі і Літвы і думай Эстоніі.

1969 — амэрыканскі астранаўт Ніл Армстранг першым зь зямлянаў ступіў на Месяц (у рамках экспэдыцыі карабля «Апалён-11» на Месяц).

1983 — на антарктычнай станцыі «Ўсход» была зафіксаваная самая нізкая тэмпэратура на плянэце за ўсю гісторыю назіраньня: − 89,2°C.

1995 — пачалося вяшчаньне беларускага незалежнага Радыё 101,2.

У гэты дзень нарадзіліся

356 да н. э. — Аляксандар Македонскі, уладар Македоніі, стваральнік імпэрыі.

1860 — беларускі і польскі ілюстратар і графік Антон Каменскі.

1891 — беларускі дзяржаўны дзеяч, гісторык Сымон Кандыбовіч.


1899 — Эрнэст Гэмінгуэй, амэрыканскі пісьменьнік.


У памяці


1796 — памёр Робэрт Бэрнз, шатляндзкі паэт.

2011 — памёр Казімір Сьвёнтак, каталіцкі кардынал, першы арцыбіскуп — мітрапаліт Менска-Магілёўскі (1991-2006).

XS
SM
MD
LG