Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна катастрофы малайзійскага «Боінга» над Данбасам


Падзеі 17 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі:

1570 — у Вільні заснаваны езуіцкі калегіюм.

1868 — сталіца Японіі перанесеная з Кіёта ў Токіё.

1918 — у Маскве пачаўся Ўсерасейскі зьезд уцекачоў з Беларусі.

1918 — забіты разам зь сям’ёй Мікалай II, расейскі імпэратар.

1919 — урад Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі спыніў сваю дзейнасьць.

1924 — уведзенае новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленьне Беларускай ССР на акругі, раёны і сельсаветы, тэрыторыя БССР была падзеленая на 10 акругаў (Бабруйская, Барысаўская, Віцебская, Калінінская, Мінская, Магілёўская, Мазырская, Аршанская, Полацкая, Слуцкая), на 100 раёнаў і 1202 сельсаветы.

1939 — Латвія далучаная да СССР.

1941 — арганізаваная генэральная акруга «Беларусь», якая разам з генэральнымі акругамі «Літва», «Латвія» і «Эстонія» ўвайшла ў склад нацысцкага рэйхскамісарыяту «Остлянд».

1942 — пачалася Сталінградзкая бітва.

1945 — пачалася Патсдамская канфэрэнцыя.

1992 — славацкія дэпутаты прагаласавалі за выхад Славаччыны са складу Чэхаславаччыны і ўтварэньне сувэрэннай дзяржавы.

2014 — катастрофа Boeing 777 над Данбасам.

У гэты дзень нарадзіліся

1917 — Сяргей Барткоўскі, беларускі архітэктар. Асноўныя працы ў Менску: будынак паліграфкамбінату ім. Я. Коласа, корпус гадзіньнікавага заводу, павільён ВДНГ (цяпер Нацыянальны выставачны цэнтар «Белэкспа»), рэканструкцыя стадыёну «Дынама».

1937 — Георгі Таразевіч, дзяржаўны дзеяч Беларусі, старшыня прэзыдыюму Вярхоўнага Савета БССР (1985-1991), намесьнік старшыні прэзыдыюму Вярхоўнага Савета СССР (у тыя самыя гады).

1954 — Ангела Мэркель, нямецкі палітык, канцлер Нямеччыны.

1959 — Барыс Пятровіч, беларускі празаік.

У гэты дзень памерлі

2000 — Эдзі Агняцьвет, беларуская паэтэса і перакладчыца.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG