Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна масавага забойства ў Срэбраніцы


Падзеі 11 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1496 – Горадня атрымала поўнае магдэбурскае права.

1613 – каранацыя Міхаіла Фёдаравіча, першага цара маскоўскага з дынастыі Раманавых.

1660 – войска Міхаіла Казіміра Паца прыступам вызваліла Вільню ад маскоўскага войска.

1705 – у Сафійскім саборы ў Полацку маскоўскі цар Пётр І забіў 5 манахаў-базыльянаў.

1971 – у Пітсбургу – першая пастаноўка рок-опэры «Ісус Хрыстос – супэрзорка».

1995 – Выхад першага нумару газэты «Народная воля».

1995 – Забойства 8000 басьнійскіх мусульман – мужчын і хлопчыкаў – салдатамі войска басьнійскіх сэрбаў у паселішчы Срэбраніца.

2007 – Ватыкан выступіў з заявай, у якой Рымскі пасаг названы адзіным нашчадкам першапачатковай царквы, заснаванай Ісусам Хрыстом.

У гэты дзень нарадзіліся

1745 – Юзаф Вінцэнт Плятэр, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1911 – Янка Чабор, беларускі паэт, публіцыст.

1932 – Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар, пэдагог, народны мастак Беларусі. Аўтар помнікаў Янку Купалу ў Менску і бюсту Купалы, усталяванага ў Араў-парку Нью-Ёрку.

1934 – Віктар Вуячыч, беларускі эстрадны сьпявак, народны артыст Беларусі.

У памяці

1982 – памёр Мэхмэд Мэша Сэлімавіч, вядомы югаслаўскі пісьменьнік, чыя мова значна паўплывала на фармаваньне сучаснай басьнійскай літаратурнай мовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG