Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 135-годзьдзе Янкі Купалы


Падзеі 7 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

7 ліпеня 1882 году ў фальварку Вязынка нарадзіўся Янка Купала, народны паэт Беларусі. Купала лічыцца адным з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры. «Паўлінка», «Раскіданае гняздо», «Тутэйшыя» – найбольш вядомыя творы пісьменьніка.

Таксама ў гэты дзень

1807 — францускі імпэратар Напалеон і расейскі цар Аляксандар І падпісалі гэтак званы Тыльзыцкі мір, адным з вынікаў якога быў адыход да Расейскай імпэрыі Беласточчыны, якая ў 1775-1807 гг. належала Прусіі.

1846 ― ЗША абвясьцілі аб анэксіі Каліфорніі, якая тады была часткай Мэксыкі.

1864 — адкрытая Маладэчанская настаўніцкая сэмінарыя.

1937 — адбыўся напад японскіх войскаў на кітайскі гарнізон на мосьце Лугоўцяо (мосьце Марка Пола) недалёка ад Пэкіну. Інцыдэнт лічыцца пачаткам Другой сусьветнай вайны ў Азіі.

У гэты дзень нарадзіліся

1796 ― Ян Чачот, беларускі паэт. Ён cабраў каля тысячы аўтэнтычных беларускіх народных песень і выдаў іх у шасьці зборніках «Сялянскіх песень...» у перакладзе на польскую мову, восьмую частку зь якіх апублікаваў у беларускім арыгінале.

1860 ― Густаў Малер, аўстрыйскі дырыжор і кампазытар.

1893 ― Міраслаў Крлэжа, адзін з найбуйнейшых харвацкіх пісьменьнікаў 20 стагодзьдзя.

1940 — Рынга Стар (сапраўднае імя Рычард Старкі), папулярны брытанскі музыка, бубнач гурту The Beatles.

1961 ― Вінцук Вячорка, беларускі мовазнаўца, палітык і лідэр Партыі БНФ у 1999- 2007 гадах. Адзін з распрацоўнікаў беларускага клясычнага правапісу («тарашкевіцы»).

Вінцук Вячорка
Вінцук Вячорка

У памяці

1633 — Леў Сапега, палітычны, грамадзкі і ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага.

Леў Сапега
Леў Сапега

1892 — Ян Чэрскі, беларускі геоляг, географ, дасьледчык Сыбіры, яго імем названыя два горныя масівы ў Забайкальлі і ў Паўночна-Усходняй Сыбіры.

1926 — Антоніё Гаўдзі, гішпанскі архітэктар.

1930 — Артур Конан Дойл, брытанскі пісьменьнік.

2000 ― у Менску зьнік бязь вестак тэлеапэратар Дзьмітры Завадзкі. Ён быў скрадзены, калі накіроўваўся ў аэрапорт «Менск-2» на аўтамабілі, каб сустракаць свайго калегу Паўла Шарамета. Аўтамабіль быў знойдзены ў аэрапорце, але самога Завадзкага з тых часоў ніхто ня бачыў. Зьнікненьне Завадзкага ўстала ў адзін шэраг са зьнікненьнямі вядомых апазыцыйных палітыкаў Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага.

Дзьмітры Завадзкі
Дзьмітры Завадзкі

2013 — Уладзімер Сакульскі, беларускі гукарэжысэр, працаваў на Радыё Свабода, радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная», «Радыё 101,2» і радыё «Рацыя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG