Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Чэслава Мілаша


Кнігі Чэслава Мілаша па-беларуску.
Кнігі Чэслава Мілаша па-беларуску.

Падзеі 30 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1792 — завяршыўся Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай.

1810 — Нідэрлянды уключаныя ў склад Францыі.

1894 — Карэя абвясьціла незалежнасьць ад Кітаю.

1898 — у Віцебску пачаўся рух трамваю.

1905 — Альбэрт Эйнштэйн апублікаваў артыкул, у якім выклаў тэорыю адноснасьці.

1908 — падзеньне Тунгускага мэтэарыту.

1934 — «Ноч доўгіх нажоў» у Трэцім Райху, зьнішчэньне кіраўнікоў штурмавых атрадаў (СА) нацысцкай партыі.

1944 — Другая сусьветная вайна: з-пад нямецкай акупацыі вызвалены Слуцак.

1956 — у газэтах у СССР апублікаваная пастанова ЦК КПСС «Аб пераадоленьні культу асобы і яго наступстваў».

1984 — Менскае мэтро адкрылася для наведнікаў.

У гэты дзень нарадзіліся

1911 ― Чэслаў Мілаш, польскі паэт, празаік, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1980 году..

1976 — Аляксей Янукевіч, беларускі палітык, старшыня Партыі БНФ.

У памяці

1969 — Міхайла Грамыка, беларускі пісьменьнік і навуковец.

1993 — Міхась Мельнікаў, беларускі краязнаўца.

2010 — Уладзімер Ісаенка, беларускі археоляг. Ісаенка стаў адкрывальнікам археалёгіі беларускага Палесься, асноўным дасьледчыкам каменнага веку.

2012 — Іцхак Шамір, прэм’ер-міністар Ізраілю. Нарадзіўся ў мястэчку Ружаны на Берасьцейшчыне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG